Антоні Рамальетс
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | ісп.: Antoni Ramallets Simón | |||||||||||||||||||||
Мянушка |
Кот з крыламі Кот Мараканы (пасля мундыаля–1950)[1] |
|||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 ліпеня 1924[2] |
|||||||||||||||||||||
Памёр |
30 ліпеня 2013[3][4] (89 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | |||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антоні Рамальетс Сымон (ісп.: Antoni Ramallets Simón, 1 ліпеня 1924, Барселона, Іспанія — 30 ліпеня 2013, Вільяфранка-дэль-Пенэдэс, Каталонія, Іспанія) — іспанскі футбаліст (брамнік), а таксама менеджар і трэнер іспанскіх клубаў.
Правёў большую частку сваёй кар’еры ў «Барселоне» ў 1950-х і пачатку 1960-х гадоў, выйграўшы Трафей Саморы як лепшы брамнік у Ла Лізе 5 разоў (гэта дасягненне паўтарыў праз паўстагоддзя, у 2012 годзе Віктар Вальдэс[1]), і атрымаўшы 17 асноўных клубных трафеяў[5].
Рамальетс прадстаўляў Іспанію на чэмпіянаце свету 1950. У 1960-х атрымаў некалькі трафеяў як менеджар, у прыватнасці, выйграўшы два галоўных трафеяў з «Рэал Сарагоса».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Барселоне, Каталонія; падпісаў кантракт з «Барселонай» ў 1947 годзе ва ўзросце 23 гадоў, з клуба «Рэал Вальядалід», дзе ён таксама правёў свой першы сезон пасля продажу на правах арэнды. Ён вярнуўся ў клуб, дэбютаваўшы ў Ла Лізе ў матчы супраць «Севільі» 28 лістапада 1948 г., які скончыўся перамогай з лікам 2:1. Хоць гэта было яго адзінае з’яўленне на працягу сезону, ён у рэшце рэшт стаў гульцом асновы, з’яўляючыся неад’емнай часткай абароны, як яго каманда — тады «Клуб дэ Футбол Барселона» (па завяршэнні Грамадзянскай вайны ва ўмовах дыктатуры Франка футбольным клубам забаранілі выкарыстоўваць неіспанамоўныя назвы, у выніку каманда была ў 1941 годзе вымушана змяніць назву са старога, англамоўнага Football Club Barcelona на «правільнае» іспанскае Club de Fútbol Barcelona) — працягваў выйграваць лігу (6 разоў) і ўнутраныя кубкі (5 разоў), а ў сезоне 1951-52, у якім «Барселона» выйграла пяць галоўных трафеяў, ён гуляў у 28 матчах чэмпіянату, і ў першы раз атрымаў прыз Трафей Саморы.
Да 1950 Антоні быў важным членам клуба «Барселона», якая таксама ўключала такіх зорак як Жаана Сегара, Марыяна Гансальва Фальконэ, Ласла Куба, Шандар Кочыш, Эварыста дэ Маседа, Луіс Суарэс, Золтан Цыбар і іншыя. За час выступлення за «Барселону» ён адыграў у 538 матчах, у тым ліку 288 матчаў у розных лігах нацыянальных чэмпіянатах.
На заходзе кар’еры гульца, у 1961 годзе, у фінале Кубка чэмпіёнаў-1961 супраць «Бенфікі» пры ліку 1:1 36-гадовы капітан каманды Рамальетс забіў аўтагол, і матч скончыўся паразай 2:3[1].
Пасля 1962 Рамальетс стаў трэнерам, за 7 гадоў трэнерскай кар’еры змяніў 7 месцаў працы і 6 клубаў.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]За 11 гадоў Рамальетс згуляў 35 гульняў за Іспанію, дэбютаваўшы супраць Чылі 29 чэрвеня 1950 г, падчас чэмпіянату свету па футболе 1950 у Бразіліі[6]. Падчас турніру ён атрымаў мянушку «Кот з Мараканы»[1][7].
Таксама сыграў сем гульняў за неафіцыйную каталонскую зборную.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка Пакіта Дамінгес, дзве дачкі[8].
Узнагароды і трафеі
[правіць | правіць зыходнік]Ігрок
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя трафеі («Барселона»):
- Ла Ліга: 1947-48, 1948-49, 1951-52, 1952-53, 1958-59, 1959-60
- Копа дэль Рэй: 1950-51, 1951-52, 1952-53, 1956-57, 1958-59
- Кубак Эвы Дуартэ: 1948, 1952, 1953
- Кубак кірмашоў: 1955-58, 1958-60
- Лацінскі кубак: 1952
Індывідуальныя трафеі:
- Трафей Саморы: 1951-52, 1955-56, 1956-57, 1958-59, 1959-60
Трэнер
[правіць | правіць зыходнік]«Сарагоса»:
- Копа дэль Рэй: 1963-64
- Кубак кірмашоў: 1963-64
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Антоні Рамальетс памёр у сваім доме недалёка ад Барселоны 31 ліпеня 2013 года, ва ўзросце 89 гадоў[9][10][11].
Зноскі
- ↑ а б в г 89 радкоў пра Рамальетса (руск.). Сайт football.ua. Праверана 16 сакавіка 2014.
- ↑ https://web.archive.org/web/20090717003530/http://www.lavanguardia.es/deportes/noticias/20090713/53743727820/las-85-vidas-del-gato-con-alas.html
- ↑ Antoni Ramallets i Simon // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Antonio. Ramallets Ramallets Simón // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Las 85 vidas del 'Gato con Alas' azulgrana (ісп.)(недаступная спасылка). Газета «La Vanguardia» (13 июля 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2014. Праверана 16 сакавіка 2014.
- ↑ Antonio Ramallets Simуn - International Appearances (англ.). The Introduction Page of the RSSSF -- The Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation. Праверана 16 сакавіка 2014.
- ↑ Former Spain keeper Ramallets dies aged 89 (ісп.)(недаступная спасылка). euronews (31 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2014. Праверана 16 сакавіка 2014.
- ↑ Ушел из жизни Антонио Рамальетс (руск.). Сайт sports.ru. Праверана 16 сакавіка 2014.
- ↑ Ha muerto Antoni Ramallets (ісп.). Газета «El Mundo Deportivo» (30 ліпеня 2013). Праверана 16 сакавіка 2014.
- ↑ Fallece a los 89 años Antoni Ramallets, el mítico portero del Barcelona (Antoni Ramallets, legendary Barcelona goalkeeper, dies at the age of 89) (ісп.). ABC (31 ліпеня 2013). Праверана 16 сакавіка 2014.
- ↑ Ramallets cumple 89 años en casa (ісп.). Газета «El Mundo Deportivo». Праверана 16 сакавіка 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lorenz Knieriem, Matthias Voigt: Fußballweltmeisterschaft 1950 Brasilien (= AGON-WM-Geschichte. Bd. 4). Agon-Sportverlag, Kassel 2003, ISBN 3-89784-217-3. (ням.)
- Dietrich Schulze-Marmeling, Hubert Dahlkamp: Die Geschichte der Fußball-Weltmeisterschaften. Die Werkstatt, Göttingen 2001, ISBN 3-89533-336-0. (ням.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Барселоне
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў правінцыі Барселона
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Іспаніі
- Футбольныя трэнеры Іспаніі
- Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Рэал Вальядалід
- Ігракі ФК Мальёрка
- Трэнеры ФК Эльчэ Ілісітана
- Трэнеры ФК Эркулес Алікантэ
- Трэнеры ФК Лагроньес
- Трэнеры ФК Рэал Вальядалід
- Трэнеры ФК Рэал Мурсія
- Трэнеры ФК Рэал Сарагоса